Наверх

Памятны знак у гонар Міхайлы Грамыкі

Опубликовано: 58 дней назад (12 ноября 2017)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 17 ноября 2017
Просмотров: 121
+2
Голосов: 2
Напярэдадні 132 гадавіны з дня нараджэння Міхайлы Грамыкі ў в. Чорнае Рэчыцкага раёна, каля царквы ўсталяваны валун з шыльдай: “Памятны знак устаноўлены ў гонар нашага земляка, геолага, выкладчыка, пісьменніка Міхайлы Аляксандравіча Грамыкі (12.11.1885-30.06.1969)”.

Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) Грамы́ка (12.11.1885, в. Чорнае Рэчыцкі раён— 30.06.1969, Хімкі, Маскоўская вобласць)— беларускі празаік, паэт, геолаг, педагог.
Падчас вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў членам рэвалюцыйнага гуртка. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі. У 1911 скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх уцекачоў «Беларускі гай». З 1921 у Мінску; выкладаў геалогію і мінералогію ў Белпедтэхнікуме і БДУ; працаваў у Інбелкульце, БелАН. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінералогіі. Першаадкрывальнік нафты на Палессі (на падставе этымалогіі назвы в. Гарывода). Разам з акад. В. Ластоўскім вёў пошукі граніта для маўзалея У. Леніна. П'есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах.
Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям'ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, Чусаў Гарадок (1941—1945)). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках. Член СП БССР з 1965.
Творы[
• Выбр. Мн., 1967;
• Родная пушча: П'есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987;
• Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
• Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
• Дзве паэмы. Мн., 1927;
• Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
• Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).
Стажировка в Слупске профессора кафедры естествознания И. Шарухо | Художественная маркированная карточка к 100-летию Петра Алексеевича Лярского (1918-2013)
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!