Наверх

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з Дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Лярскага

Опубликовано: 396 дней назад (19 января 2018)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 21 января 2018
Просмотров: 549
+2
Голосов: 2
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з Дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Лярскага адбылося сёння ў МДУ імя А. А. Куляшова. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці, адміністрацыі ўніверсітэта, студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Гл.: https://mogilevnews.by/ 19.01.2018

Звяртаючыся да прысутных, рэктар універсітэта, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук адзначыў: «Імя Пятра Аляксеевіча Лярскага шырока вядома на прасторах былога Савецкага Саюза. Вучоны зрабіў вялікі ўнёсак і ў гісторыю МДУ імя А. А. Куляшова, горада Магілёва. Самае ж галоўнае тое, што Пётр Аляксеевіч пакінуў пасля сябе ўдзячных нашчадкаў. Справа яго — у яго вучнях, цяперашніх выкладчыках, у студэнтах, якія навучаюцца па падручніках, складзеных гэтым выдатным педагогам». Таксама рэктар выказаў словы ўдзячнасці родным П. А. Лярскага, яго калегам за тое, што яны захоўваюць памяць аб Вучоным з вялікай літары. «Гэта памяць будзе ўвекавечаная ў мемарыяльнай дошцы, якая, я спадзяюся, не будзе апошняй у нашым універсітэце. Заўжды прыемна, калі вучні з гонарам і цеплынёй не толькі згадваюць сваіх настаўнікаў, але і робяць усё дзеля таго, каб памяць пра іх жыла як мага даўжэй», — адзначыў Дзяніс Дук.

Самай вялікай ацэнкай шматгадовай працы свайго бацькі назваў мемарыяльную дошку сын Пятра Аляксеевіча, Сяргей Пятровіч Лярскі. «Бацька заўжды працаваў, жыў дзеля людзей. Вельмі ўсцешвае такое стаўленне да яго памяці», — падкрэсліў Сяргей Лярскі. Асаблівую ўдзячнасць атрымаў, па словах Сяргея Пятровіча, «галоўны рухавік праекту мемарыяльнай дошкі», прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Мікалаевіч Шаруха. «Тое, што мы адкрываем мемарыяльную дошку менавіта сёння, надзвычай сімвалічна, — заўважыў Ігар Мікалаевіч. — 19 студзеня адзначаецца Дзень магілёўскага географа. Менавіта 19 студзеня 1934 г. адкрыўся геаграфічны факультэт тагачаснага педагагічнага інстытута. Праз 25 год, 19 студзеня 1959 г., пачало дзейнічаць Магілёўскае абласное геаграфічнае таварыства».

Адказваючы на пытанне, чаму дошка ўсталяваная менавіта тут, па адрасе вул. Першамайская, 44, Ігар Мікалаевіч заўважыў: «У суседнім, сорак другім, доме жыла сям’я Лярскіх. Менавіта ў 3-м корпусе ўніверсітэта знаходзіцца куток, прысвечаны навукоўцу». На цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі прысутнічаў і яе аўтар, скульптар Андрэй Вараб’ёў. «Для мяне Пётр Аляксеевіч заўжды быў увасабленнем любасці да роднай зямлі, абазнанасці ў яе таямніцах. Постаць вучонага я адлюстраваў у вобразе магутнага дуба, які прастае лісце да сонца», — адзначыў майстар.
Вечар памяці Лярскага | Шчырая падзяка ўсім тым, хто ахвяраваў сродкі на выраб і ўстаноўку дошкі П.А. Лярскага
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!